Мінздароўя: За суткі ў Беларусі зафіксавана 1859 выпадкаў COVID-19
Міністэрства аховы здароўя абвясціла аб 1859 выпадках каронавіруса за суткі. З пачатку пандэміі ў Беларусі было зарэгістравана 638 402 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19.
![1571037864_0_183_2993_1866_1920x0_80_0_0_daf7c79236132463bb408f543b25b081_1.jpg 1571037864_0_183_2993_1866_1920x0_80_0_0_daf7c79236132463bb408f543b25b081_1.jpg](/img/v1/images/1571037864_0_183_2993_1866_1920x0_80_0_0_daf7c79236132463bb408f543b25b081_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З учорашняга дня выпісаныя 2590 пацыентаў. Усяго ачунялі
622 075 чалавек з пацверджаным раней дыягназам.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па
афіцыйных даных, памерлі 4932 пацыенты з каронавірусам. З іх за суткі
памерлі 19 чалавек.
Усяго праведзена 10 184 081 тэст. З учорашняга дня выканалі 23 935 даследаванняў.