У Францыі Макрон пад пагрозай пасля парламенцкіх выбараў

Сталі вядомыя вынікі галасавання, якое адбылося ў нядзелю. Прэзідэнт можа згубіць прэм'ера

france_2.jpg


12 чэрвеня Францыя зноў была на выбарах, гэтым разам — парламенцкіх. Калі нядаўна Эмануэль Макрон змагаўся з Марын Лё Пэн за прэзідэнцкую пасаду, вынікі першага тура парламенцкіх выбараў паказалі новых супернікаў — аб'яднаную кааліцыю левых, ультралевых NUPES. Яе ўзначальвае Жан-Люк Меланшон, чалавек з вельмі левымі поглядамі.
У першым туры кандыдату неабходна набраць большасць галасоў у сваёй акрузе, каб перамагчы. У адваротным выпадку ў другі тур праз два тыдні праходзяць кандыдаты, што прыйшлі на 1 і 2 месцы, а таксама тыя, хто набраў прынамсі 12,5%.
Яўка склала рэкордна нізкі паказчык у 47,5%
Вынікі наступныя:
«Разам» — партыя Макрона атрымала 25,75%
NUPES Меланшона мае 25,66%
«Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Лё Пэн атрымала 18,68%
«Рэспубліканцы» здабылі 10,42%
«Рэканкіста!» Эрыка Зэмура маюць усяго 4,24%.
Другі тур адбудзецца праз два тыдні. Той хто здолее атрымаць большасць — будзе фармаваць урад, і ў Макрона ёсць шанцы ўвесь свой тэрмін прабыць з левым прэм'ер-міністрам.