У Грузіі прыпынілі паказ фільмаў на рускай мове
Рускамоўныя сеансы спыніла найбуйнейшая сетка кінатэатраў Грузіі. Таксама ёсць звесткі, што так зрабілі ўсе кінатэатры ў рэспубліцы.

У кінатэатрах Грузіі забаранілі рускамоўныя сеансы. Фота: pixabay.com
Грузінская сетка кінатэатраў Cavea прыпыніла паказы
рускамоўных сеансаў (фільмаў з рускім перакладам) пасля пратэстных акцый у
краіне. Пра гэта ў нядзелю, 23 чэрвеня, паведаміў партал “Грузія Online”.
Як піша партал, Cavea з'яўляецца самай вялікай сеткай кінатэатраў у рэспубліцы. Адзначаецца, што рашэнне часова спыніць рускамоўныя сеансы было прынятае ў знак салідарнасці з удзельнікамі пратэстаў. Як доўга працягнуцца абмежаванні, не ўдакладняецца.
Паводле інфармацыі ТАСС, што спасылаецца на інфармацыйную службу сеткі кінатэатраў Грузіі, рускамоўныя сеансы ў рэспубліцы прыпынілі ўсе кінатэатры.
Нагадаем, у ноч на 21 чэрвеня ў цэнтры Тбілісі пачаліся акцыі пратэсту, якія справакаваў візіт у краіну дэлегацыі расійскіх дэпутатаў. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Грузіі, падчас сутыкненняў пацярпелі 240 чалавек, у тым ліку 80 паліцыянтаў. Мітынгі працягнуліся 22 і 23 чэрвеня.
Паводле korrespondent.net