У Італіі пачалося вывяржэнне буйнейшага ў Еўропе вулкана

Буйнейшы дзейны вулкан Еўропы Этна на італійскім востраве Сіцылія пачаў вывяргацца 24 снежня ў 8.50 мясцовага часу. Пра гэта паведаміў Нацыянальны інстытут геафізікі і вулканалогіі Італіі.

© AFP 2018 / Giovanni Isolino

© AFP 2018 / Giovanni Isolino

Вывяржэнне вулкана Этна, Сіцылія. 24 снежня 2018Цягам наступных некалькіх гадзін у раёне вулкана адбылося 130 падземных штуршкоў, найбольш моцны – магнітудай 4,0.
Да 12.00 паводле рымскага часу выкіды попелу пераўтварыліся ў суцэльны слуп. Вулканолагі выдалі папярэджанне для аэрапортаў Сіцыліі,перадае racyja.com.
Паведамляецца, што аэрапорт Катаньі на некалькі гадзін спыніў прыём і адпраўленне самалётаў. У цяперашні час аэрапорт ажыццяўляе прыём чатырох самалётаў у гадзіну, чыгуначны рух таксама адноўлены.
Сітуацыя, якая склалася ў выніках цяперашняга вывяржэння вулкана Этна, ацэньваецца як «адносна спакойная» і не ўяўляе пагрозы для насельніцтва, заявіў у аўторак прадстаўнік сіцылійскага цэнтра Нацыянальнага інстытута геафізікі і вулканалогіі Італіі (Ingv) Барыс Бенкей, піша ria.ru.
Вышыня Этны сягае 3 300 метраў. У яе некалькі сот бакавых вулканічных кратараў, сярэдняя частасць вывяржэнняў складае раз у тры месяцы. Апошняе буйнае вывяржэнне зафіксаванае ў верасні 2007 года.
Этна з'яўляецца самым высокім дзеючым вулканам у Еўропе, у чэрвені 2013 года ён быў унесены ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.