Ахвярамі цунамі ў Інданезіі сталі 281 чалавека

Больш за 1000 чалавек атрымалі раненні, 57 чалавек лічацца зніклымі без вестак, паведаміў прадстаўнік Нацыянальнага ўпраўлення па стыхійным бедствам Інданезіі.

 Вывяржэнне вулкана Анак-Кракатау

 Вывяржэнне вулкана Анак-Кракатау

Па ўдакладненых дадзеных, колькасць загінуўшых у выніку цунамі, які абрынуўся на інданезійскія выспы Ява і Суматра, дасягнула 281 чалавека. Больш за 1000 чалавек параненыя, 57 чалавек лічацца зніклымі без вестак. І верагодна, колькасць ахвяр будзе большай. Пра гэта паведаміў у Twitter у панядзелак, 24 снежня, прадстаўнік Нацыянальнага ўпраўлення па стыхійным бедствам Інданезіі.

tv_cunami.jpg

У выніку катастрофы каля 11 700 чалавек засталіся без жытла. Паводле дадзеных інданезійскага Агенцтва метэаралогіі, кліматалогіі і геафізікі (BMKG), прычынай цунамі магло стаць вывяржэнне вулкана Анак-Кракатау і выкліканы ім падводны апоўзень.



 Міжнародная супольнасць прапануе дапамогу

Раней, 23 снежня, прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер і канцлер ФРГ Ангела Меркель выказалі спачуванні ў сувязі з трагедыяй прэзідэнту Інданезіі Джока Відода і сваякам загінулых.

Еўрасаюз гатовы прадаставіць Інданезіі ўсю неабходную дапамогу, заявіла ў Брусэлі кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні. Свае спачуванні Інданезіі таксама выказаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Дапамогу ў выратавальных і аднаўленчых работах ураду Інданэзіі прапанаваў і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрэш.

Паводле www.dw.com, tsn.ua