У Італіі пачаў дзейнічаць закон аб абавязковай вакцынацыі дзяцей
Дзяцей, якія не прайшлі абавязковую вакцынацыю, перасталі пускаць у італьянскія школы, дзіцячыя сады і яслі.
У Італіі ўступіў у сілу закон аб абавязковай вакцынацыі. 13 сакавіка школы, яслі і дзіцячыя сады перасталі прымаць дзяцей, бацькі якіх не далі даведкі аб наяўнасці прышчэпак, паведамляе dw.com. Тэрмін іх падачы завяршыўся 11 сакавіка.
Закон прадугледжвае 10 абавязковых прышчэпак для непаўналетніх ва ўзросце да 16 гадоў, у тым ліку, супраць адзёру, слупняку, поліяміэліту і гепатыту B. Па дадзеных італьянскіх уладаў, некалькі тысяч школьнікаў не прайшлі вакцынацыю. Бацькам пагражаюць штрафы ў памеры да 3,5 тысячы еўра.
Між тым у краіне ўжо зафіксаваны шэраг выпадкаў прадастаўлення бацькамі ілжывай інфармацыі аб нібыта праведзенай вакцынацыі. У прыватнасці, у горадзе Беллуна распачатае расследаванне 17 падобных выпадкаў, аналагічныя выпадкі адбыліся ў шэрагу іншых абласцей Італіі.
У лютым Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) заявіла, што колькасць людзей, якія заразіліся на адзёр, вырасла да самага высокага ўзроўню за апошнія 10 гадоў. У сакавіку ААН заявіла, што адзёр адраджаецца ва ўсім свеце з-за "нерашучасці ў правядзенні вакцынацыі".