У Італіі пагражаюць закрыць аэрапорты для мігрантаў

Чартэрныя рэйсы, якімі Германія планавала высылаць у Італію бежанцаў, не будуць прынятыя.

Міністр унутраных спраў Італіі Матэа Сальвіні

Міністр унутраных спраў Італіі Матэа Сальвіні

Італія адмаўляецца прымаць мігрантаў, якіх Германія планавала адправіць са сваёй тэрыторыі самалётам. Адпаведную заяву зрабіў кіраўнік МУС Італіі Матэа Сальвіні.

Сальвініі заявіў, што Італія закрые аэрапорты для авіярэйсаў з Еўрасаюза з мігрантамі на борце.

Пра гэта палітык сказаў пасля публікацыі газеты “La Repubblica” пра тое, што ўлады Германіі збіраюцца пачаць адпраўляць чартэрнымі рэйсамі ў Італію тых мігрантаў, якія трапілі ў ЕС праз італьянскую тэрыторыю.

"Мы закрыем аэрапорты, як раней закрылі марскія парты. Калі нехта ў Берліне ці Брусэлі думае спіхнуць у Італіі дзясяткі мігрантаў на недазволеных чартэрных рэйсах, то хай ведае, што ні аднаго гатовага прыняць іх аэрапорта і не будзе", — сказаў Сальвіні.

Раней Савет міністраў Італіі ўхваліў дэкрэт аб бяспецы і міграцыі, які спрашчае высылку мігрантаў і дае больш магчымасцяў для таго, каб пазбавіць іх грамадзянства.

Нагадаем, Італія пагражала спыніць выплаты ў бюджэт ЕС, калі не ўдасца дасягнуць згоды па прыняцці караблёў з выратаванымі ў моры мігрантамі. Таксама ўлады Італіі мелі намер заблакаваць прыняцце бюджэту ЕС, пакуль пытанне аб міграцыі застаецца нявырашаным.

Паводле korrespondent.net