Хто паедзе ў Бундэстаг?
Дэпутат Бундэстага Марыяне Шыдэр 4 кастрычніка ў Мінску сустрэнецца з дэпутатамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дзеля адбору кандыдатаў на Міжнародную парламенцкую стыпендыю.
Сустрэча Марыяны Шыдэр з намеснікам кіраўніка рабочай групы па супрацоўніцтве з Германскім Бундэстагам, старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Таццянай Кананчук, намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ірынай Рынейскай і членам гэтай камісіі Аленай Каляснёвай, а таксама з прадстаўніком Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь прысвечана адбору стыпендыятаў Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (IPS) Германскага Бундэстага.
У рамках праграмы Міжнароднай парламенцкай стыпендыі, якая фінансуецца Германскім Бундэстагам, 120 маладых людзей з 42 краін атрымаюць магчымасць з сакавіка па ліпень 2019 года пазнаёміцца з парламенцкай сістэмай Германіі і непасрэдна назіраць за дэмакратычнымі працэсамі прыняцця палітычных рашэнняў. Стыпендыяты будуць працаваць у офісе аднаго з дэпутатаў Бундэстага і акрамя таго змогуць наведваць лекцыі ва ўніверсітэтах Берліна.
Праграма знаходзіцца пад патранажам Прэзідэнта Германскага Бундэстага Вольфганга Шойбле і ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з трыма берлінскімі ўніверсітэтамі. Усе выдаткі на праезд, пражыванне і страхоўку, уключаючы штомесячную стыпендыю, аплачваюцца Бундэстагам.
Больш падрабязная інфармацыя на сайце www.bundestag.de/ips.
Падчас свайго візіту ў Мінск дэлегацыя з Германіі таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі палітычных і дзелавых колаў, а таксама галіны адукацыі.