У Італіі выратавана больш за 1700 мігрантаў
Амаль усе ўцекачы прыплылі з Афрыкі з берагоў Лівіі.
Foto: PAP/EPA
Расце прыток мігрантаў да берагоў Італіі. Цягам апошніх сутак марскія службы знялі з дрэйфуючых лодак і пантонаў 1700 чалавек. Дзеля гэтага было праведзена 15 асобных выратавальных аперацый.
Ратаўнікі адзначаюць павялічэнне колькасці ўцекачоў, бо яшчэ нядаўна лічба ўратаваных была менш за тысячу чалавек, пішуць італьянскія СМІ.
Амаль усе ўцекачы прыплылі з Афрыкі з берагоў Лівіі. У іх пошуку ўдзельнічалі патрульныя катэры берагавой аховы Італіі, а таксама брытанскія і нарвэскія караблі, якія патрулююць Міжземнае мора.Апроч таго падчас выратавальнай аперацыі італьянскія памежнікі змаглі ідэнтыфікаваць і арыштаваць трох кантрабандыстаў, якія адказвалі за транспарт мігрантаў. Затрыманыя грамадзяне Гамбіі і Сенегала — паведамляе паліцыя.
Паводле дадзеных італьянскага МУС, з пачатку гэтага года ў Італіі прыбыла па моры каля 12 тысяч мігрантаў. Гэта прыкладна на 35% больш, чым летась.
Польскае радыё