Канада будзе дапамагаць нелегальным мігрантам з ЗША
Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо паведаміў, што гатовы прымаць нелегалаў з ЗША, але працягне прымаць усе неабходныя меры для забеспячэння бяспекі ўласных грамадзян
Пра гэта піша espreso.tv са спасылкай на Reuters.
Колькасць мігрантаў, якія бягуць з ЗША з-за іміграцыйнай палітыкі Трампа, вырасла за апошнія тыдні ў некалькі разоў. Апазіцыйная Кансерватыўная партыя Канады настойвае на тым, каб Трудо спыніў прыём бежанцаў з ЗША.
Аднак Трудо дэманструе прыхільнасць палітыцы адкрытасці.
"Адна з прычын, чаму Канада працягвае заставацца адкрытай краінай, — гэта тое, што канадцы давяраюць нашай іміграцыйнай сістэме, якая забяспечвае цэласнасць нашых межаў і дапамогу людзям, якія шукаюць бяспекі", — падкрэсліў ён.
Таксама выданне паведамляе, што ў студзені 2017 года прытулку папрасілі 452 чалавекі супраць 137 за такі ж перыяд мінулага года.