У Йемене пад авіяўдар трапіў аўтобус з дзецьмі. Загінулі больш за 40 чалавек
Аўтобус з дзецьмі трапіў пад авіяўдар, нанесены кааліцыяй на чале з Саудаўскай Аравіяй па горадзе Саада на поўначы Йемена. У выніку бамбавання загінулі і атрымалі раненні дзясяткі чалавек, паведаміў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа.
Арганізацыя не прыводзіць дакладную колькасць ахвяраў і параненых, адзначаючы толькі, што большасць з іх дзеці ва ўзросце да дзесяці гадоў.
Як паведамляе BBC News са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя краіны, загінулі як найменьш 43 чалавекі і 61 атрымалі раненні.
Прадстаўнікі кааліцыі сцвярджаюць, што дзяцей выкарыстоўвалі ў якасці «жывога шчыта» паўстанцы-хусіты, на якіх быў накіраваны авіяўдар.
Грамадзянская вайна ў Йемене працягваецца з 2014 года, калі хусіты (баявыя групы мусульман-шыітаў) ўзялі пад кантроль большую частку поўначы краіны, у тым ліку сталіцу Сану. У канфлікт умяшалася кааліцыя на чале з Саудаўскай Аравіяй. Па дадзеных BBC News, за чатыры гады ў краіне загінулі 10 тысяч чалавек, дзве траціны з іх — грамадзянскае насельніцтва.
Паводле meduza.io