У калоніі Таджыкістана падчас бунту загінулі 32 чалавекі
Як мінімум 29 зняволеных загінулі ў выніку бунту асуджаных у калоніі ў горадзе Вагдат (прыгарад Душанбэ), які адбыўся ў нядзелю ўвечары. Забітыя таксама трое ахоўнікаў.
Паводле Міністэрства юстыцыі Таджыкістана, увечары 19 траўня 30 асуджаных за дачыненне да тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава" (ІД) вырашылі зладзіць уцёкі з калоніі ў горадзе Вагдат у 20 кіламетрах ад Душанбэ. Яны захапілі ў закладнікі трох супрацоўнікаў калоніі.
30 “асабліва небяспечных зняволеных”, "узброіўшыся нажамі і іншай халоднай зброяй, узялі ў закладнікі трох супрацоўнікаў калоніі, каб здзейсніць спробу ўцёкаў".
"Бунтаўшчыкі не падпарадкаваліся патрабаванню спыніць беспарадкі. Яны напалі і паранілі некалькі супрацоўнікаў калоніі. Трое афіцэраў былі забітыя", — паведамляе ТАСС са спасылку на крыніцу ў сілавых ведамствах Таджыкістана.
“Пасля гэтага бунтаўнікі вызвалілі са штрафнога ізалятара васьмярых асабліва небяспечных злачынцаў, а затым, у мэтах запалохвання, на вачах у іншых асуджаных забілі пецярых і паранілі больш за 10 арыштантаў", — гаворыцца ў паведамленні Галоўнага ўпраўлення выканання крымінальных пакаранняў рэспублікі, піша telegraf.by.
У Мінюсце ж Таджыкістана распавялі, што "падчас перамоваў паміж самімі злачынцамі адбылася сварка, якая завяршылася перастрэлкай... Адміністрацыя калоніі прыняла крайнія меры, і пры падаўленні беспарадкаў зарэгістраваныя ахвяры сярод асабліва небяспечных зняволеных”.
Пасля гэтага бунтаўшчыкі падпалілі медсанчастку, захапілі ў закладнікі некалькіх зняволеных і патрабавалі свайго вызвалення.
Падчас аперацыі па падаўленні бунту былі забітыя 29 зняволеных, 35 чалавек затрыманыя. Генеральная пракуратура краіны распачала крымінальную справу. Па звестках ведамства, сярод забітых — сын Гулмурода Халімава, былога камандзіра АМАПа, які ўцёк у Сірыю і далучыўся да джыхадзістаў. У афіцыйным жа паведамленні адзначаецца: «Падчас аперацыі па падаўленні бунту, якая праходзіла ў рамках закона, было ліквідавана 24 зняволеных, 35 чалавек затрымана. Асуджаныя, узятыя ў закладнікі, вызваленыя», піша rus.ozodi.org
Аўтатраса, што вядзе да горада Вахдат, узятая пад узмоцненую ахову.
Гэта ўжо другі выпадак беспарадкаў у калоніях Таджыкістана за апошнія паўгода. У лістападзе 2018-гаа беспарадкі адбыліся ў калоніі строгага рэжыму горада. Тады, паводле афіцыйных дадзеных, былі забітыя 21 зняволены і двое супрацоўнікаў калоніі, а яшчэ пяць супрацоўнікаў калоніі атрымалі раненні.
Паводле www.svoboda.org, telegraf.by, tass.ru, ozodi.org