У Канадзе неўзабаве пасля легалізацыі скончылася марыхуана
Пасля ўступлення ў сілу закона аб легалізацыі канабісу, у канадскіх крамах скупілі ўсю марыхуану на працягу некалькіх дзён.
Чэргі з жадаючых набыць наркотык былі такія доўгія, што паліцыі давялося патруляваць месцы продажу і ўціхамірваць тых, каму не хапіла.
Кіраўнік дзяржаўнай праграмы па легалізацыі марыхуаны Біл Блэр адзначыў, што краіна не змагла задаволіць попыт насельніцтва, а ў крамы завезлі недастаткова канабісу.
Нагадаем, 17 кастрычніка ў Канадзе ўступіў у сілу закон аб легалізацыі марыхуаны. Канада стала другой краінай свету пасля Уругвая і першай краінай "вялікай сямёркі", дзе можна свабодна прадаваць і купляць марыхуану.
Паводле korrespondent.net