26 падлеткаў асуджана за паўгады па «наркатычных» артыкулах
Такая статыстыка апублікаваная на сайце Вярхоўнага суда Беларусі, піша Еўрарадыё

lentachel.ru
За першае паўгоддзе 2018 года па «наркатычных» артыкулах Крымінальнага кодэкса (артыкулы 327-332) асуджана 26 падлеткаў. 10 з іх трапілі за краты.
16 з 26 падлеткаў трапіліся на «ўжыванні», інакш кажучы — парушылі частку 1 артыкула 328, у якой гаворыцца аб незаконным абароце наркотыкаў без мэты збыту. Адзін з іх быў пакараны пазбаўленнем волі, астатнія пазбеглі такога суровага пакарання.

court.gov.by
Усяго за першыя 6 месяцаў 2018 года па «наркатычных» артыкулах асуджана 1276 чалавек. Гэта 6% ад усіх асуджаных (у 2015 годзе такіх было 9%). З кожным годам доля асуджаных за на наркотыкі памяншаецца. Вывучыўшы гэтыя і іншыя статыстычныя дадзеныя, Вярхоўны суд прыйшоў да высновы, што сёння няма неабходнасці памяншаць тэрміны па гэтай катэгорыі спраў.