Прызначана дата першага слухання пра расійскі ўплыву на выбары ЗША

Камітэт па выведцы Палаты прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэсу прызначыў на 20 сакавіка першае публічнае слуханне ў расследаванні магчымага ўмяшання Расіі ў прэзідэнцкія выбары 2016 году.

Дырэктар ФБР Джэймс Комі сведчыць на першых публічных слуханнях адносна верагоднага расійскага ўплыву на выбары

Дырэктар ФБР Джэймс Комі сведчыць на першых публічных слуханнях адносна верагоднага расійскага ўплыву на выбары

Старшыня камітэту Дэйв Нуньес заявіў 7 сакавіка, што плануе правесці серыю грамадзкіх слуханняў, і заклікаў сведчыць у першым слуханні дырэктара ФБР Джэймса Комі і дырэктара Агенцтва нацыянальнай бяспекі адмірала Майка Роджэрса.
Нуньес дадаў, што сярод запрошаных на пасяджэнне камітэту па выведцы таксама былы дырэктар нацыянальнай выведкі Джэймс Клэпэр, былы дырэктар Цэнтральнага выведнага ўпраўлення Джон Брэнан і Салі Йетс, якая раней выконвала абавязкі міністра юстыцыі.
У студзені спецслужбы ЗША апублікавалі справаздачу, што, паводле іх ацэнак, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін загадаў ажыццявіць «кампанію ўплыву» з мэтай падарваць давер да выбарчай сыстэмы ЗША і дыскрэдытаваць суперніцу Дональда Трампа Хілары Клінтан. Цяпер, паводле паведамленняў прэсы, Фэдэральнае бюро расследаванняў ЗША расследуе кантакты і дзелавыя сувязі шэрагу тагачасных і цяперашніх памочнікаў Трампа з расійскімі чыноўнікамі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прадстаўнікі Крамля называюць скандалы вакол кантактаў прадстаўнікоў цяперашняй амерыканскай улады «паляваньнем на вядзьмарак».
Паводле svaboda.org