Акцыя пратэсту феміністак у Крамлі
Каля Крамля затрымалі сем чалавек за банер «200 гадоў мужчыны ва ўладзе. Далоў!».

Відэа акцыі апублікавана ў фэйсбуку. На ім бачна, як дзве дзяўчыны трымаюць фаеры і банер. Па словах мастачкі Кацярыны Нянашавай, у чыім фэйсбуку размешчана відэа, акрамя двух удзельніц акцыі ў аддзел паліцыі дастаўлены таксама фатограф «Новай газеты».
На Арсенальнай вежы Крамля ўдзельнікі акцыі павесілі банер «Нацыянальная ідэя — фемінізм».
Усіх затрыманых — чатырох актывістак, двух журналістак «Новай газеты» і фатографа — адпусцілі без складання пратаколаў пасля «прафілактычнай размовы», піша «АУС-Інфа». У некаторых узялі адбіткі пальцаў.
Паводле meduza.io