У Кіеве і вобласці скарачаюць каменданцкую гадзіну
З сённяшняга дня ў Кіеве і Кіеўскай вобласці каменданцкая гадзіна пачынаецца на гадзіну пазней і сканчваецца на гадзіну раней.

Пашкоджаная ў выніку расійскіх абстрэлаў кватэра ў Кіеве. Фота Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі
Такім чынам, гарадскія ўлады вырашылі скараціць каменданцкую гадзіну на дзве гадзіны.
Як паведаміў у тэлеграме мэр Кіева Віталь Клічко, каменданцкая гадзіна ў Кіеве і вобласці ад сёння пачынаецца ў 21.00 і заканчваецца ў 6.00.