Выставе мастака Грыневіча, з якой ужо прыбралі шэраг палотнаў, скарацілі тэрмін экспанавання

«Тэрмін экспанавання выставы гродзенскага мастака-манументаліста Сяргея Грыневіча "Дэмаграфія" скарочаны. Апошні дзень яе працы — 27 сакавіка (нядзеля) 2022 года да 16.00» — аб’яўляе на сваёй старонцы ў Facebook Палац мастацтваў.

Адна з работ Сяргея Грыневіча

Адна з работ Сяргея Грыневіча

Выстава адкрылася 17 сакавіка і мусіла працаваць да 3 красавіка. Планавалася, што ўвазе гледача будуць прадстаўлены палотны з розных серый, якія ўражваюць новым бачаннем актуальных праблем эпохі.
Аўтарская тэхніка Грыневіча — гэта спалучэнне рэалістычных і абстрактных прыёмаў. Карціны запамінаюцца сваім каларытам, нестандартнай кампазіцыяй, парадаксальным сюжэтам.
Але часткі твораў публіка не ўбачыла, яны не прайшлі цэнзуры.


Раней мастак асудзіў вайсковую агрэсію супраць Украіны: «Я патрабую выхаду расійскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі. Я хачу, каб мая краіна стала тэрыторыяй бяспекі і не прымала ўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны», — напісаў Грыневіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Выставу Сяргея Грыневіча яшчэ можна паспець паглядзець у мінскім Палацы мастацтваў з 11 да 20 гадзін 26 і 26 сакавіка, 27 сакавіка — з 11 да 16 гадзін.
Паводле budzma.org