У Кіеве прадэманстравалі маштабы наступстваў тэрактаў, які рыхтавала Надзея Саўчанка

Прадстаўнікі Службы бяспекі і Генеральнай пракуратуры Ўкраіны правялі брыфінг на палігоне спэцпадраздзялення «Альфа», каб прадэманстраваць магчымыя наступствы тых тэрактаў, якія рыхтавалі Надзея Саўчанка і Ўладзімір Рубан, паведамляе Радыё Свабода.

nadzia.jpg

Праваахоўныя органы Ўкраіны завяршылі расследаванне справы народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі і кіраўніка Цэнтра вызвалення палонных «Афіцэрскі корпус» Уладзіміра Рубана.
Іх абвінавачваюць у спробе захопу дзяржаўнай улады ў выніку ажыццяўлення маштабнага тэрарыстычнага акту ў цэнтры Кіева.
«У часе дасудовага расследавання следства атрымала ўсе неабходныя доказы аб падрыхтоўцы маштабнага тэрарыстычнага акту ў цэнтры ўкраінскай сталіцы з выкарыстаннем зброі, якая была дадзена Саўчанцы і Рубану са згоды расійскіх афіцэраў у чыне падпалкоўніка і палкоўніка, на тэрыторыі „ДНР“, пасля кансультацый, якія правяла Саўчанка з Захарчанкам (кіраўнік самаабвешчанай „ДНР“. — РС)», — паведаміў 2 жніўня генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка.
Паводле яго, цяпер падазраваныя і іхныя абаронцы маюць магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі дасудовага следства, пасьля чаго справа будзе перададзена ў суд.
«Улічваючы колькасць сабраных доказаў, суд ужо ў гэтым годзе мае пачацца і перайсці ў актыўную фазу», — перакананы генэральны пракурор Украіны.
Праваахоўнікі сцвярджаюць, што ўся зброя, атрыманая з тэрыторыі самаабвешчанай «ДНР» (стралковая зброя, гранаты, міны, артылерыйскія сродкі і мінамёты), не мела нумароў, таму немагчыма вызначыць яе ранейшую прыналежнасць.
Паводле вынікаў экспэртыз, прымяненне ўсяго арсенала зброі магло прывесьці амаль да 20 тысяч ахвяр сярод цывільнага насельніцтва, бо тэракты планаваліся ня толькі ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны, але і ў найбольш людных і папулярных сярод турыстаў мясцінах гораду.
Генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка мяркуе, што, улічваючы ўсе акалічнасці, абвінавачанне будзе патрабаваць ад суда максімальнага тэрміну пакарання.
Паводле Крымінальнага кодэксу Ўкраіны Надзеі Саўчанцы пагражае да 15 гадоў зняволення або пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.