Патрыярх Кіеўскі: Пасля аўтакефаліі УПЦ забярэ ў Маскоўскага патрыярхата ўсю ўкраінскую маёмасць

Пасля прызнання адзінай Украінскай праваслаўнай царквы ўсе будынкі, якія цяпер займае ва Украіне Маскоўскі патрыярхат, пяройдуць ва ўласнасць УПЦ.

mitr_1.jpg

Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Прамы» паведаміў прадстаяцель УПЦ КП — патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Філарэт, піша pravda.com.ua са спасылкай на прэс-службу УПЦ КП.
«Дзяржава перадала сваю ўласнасць у карыстанне Украінскай царквы Маскоўскага патрыярхата. Але калі будзе тут украінская царква прызнаная, то Лаўра — і адна, і другая [Кіева-Пячэрская і Пачаеўская] — будуць перададзеныя Украінскай царкве», — падкрэсліў ён.
«Справа ў тым, што ніякай уласнасці Маскоўскі патрыярхат ва Украіне не мае. Уласнасць царквы ва Украіне з'яўляецца ўласнасцю ўкраінскай царквы», — дадаў Філарэт. Ён адзначыў, што Кіева-Пячэрская і Пачаеўская лаўры з'яўляецца украінскімі святынямі, да якіх Маскоўскі патрыярхат ніякага дачынення не мае. «А тыя прыходы, якія пабудавалі, і свае храмы за свой рахунак, то гэта ўласнасць гэтых парафій, а не Расіі. Таму Расія тут сваёй уласнасці царкоўнай не мае», — растлумачыў Філарэт.
Як паведамлялася, 17 мая 2018 прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што звернецца да Усяленскага патрыярха Варфаламея з просьбай абвясціць аўтаномію Украінскай памеснай аўтакефальнай царквы. Пытанне аб аўтакефаліі Украінскай Праваслаўнай Царквы можа быць разгледжана на саборы Канстанцінопальскай Патрыярхіі ў верасні.
Паводле Нашай Нівы