Пад Адэсай пабудавалі дзіцячую пляцоўку на могілках
У сяле Вялікая Фантанка ўсталявалі дзіцячую пляцоўку каля мясцовых могілак. Наўпрост каля дзіцячых арэляў стаяць магілы з крыжамі.

Дзіцячая пляцоўка у сяле Вялікая Фантанка. Фота: Facebook / Дзіма Андрыяшчанка
Пад Адэсай у сяле Вялікая Фантанка ўсталявалі дзіцячую пляцоўку каля мясцовых могілак. Пра гэта паведаміў жыхар Катоўску (Адэская вобласць) Дзіма Андрыяшчанка ў сваім Facebook.
Ён апублікаваў адпаведнае фота, на якім бачна, як зусім побач з дзіцячымі арэлямі стаяць магілы з крыжамі. Фатаздымак сабраў мноства абураных каментароў, адзначае korrespondent.net
“Толькі ў нас такое магчыма”, “Жах, у кагосьці не надта добра з галавой”, “Дурні! Побач з могілкамі смех і дзіцячыя гульні. Гэта нармальна? Чаго далей нам чакаць ад гэтых дзетак?”— напісалі наконт ідэі размяшчэння дзіцячай пляцоўкі на могілках у сацсетках.