У Кіеве праходзіць Аб'яднаўчы сабор
Сёння, 15 снежня, у Сафіі Кіеўскай пачаўся Аб'яднаўчы сабор украінскіх праваслаўных цэркваў. Ён мусіць выбраць статут новай адзінай Украінскай памеснай царквы і яе прадстаяцеля.

Фота: cerkva.info
У саборы прымаюць удзел царкоўныя іерархі, святары і свецкія. Яны прадстаўляюць тры царквы — УПЦ КП, УАПЦ і УАЦ МП. Першыя дзве зацвердзілі свой удзел у саборы на ўзроўні архірэйскіх сабораў, ад Маскоўскага патрыярхату ёсць асобныя прадстаўнікі епіскапату.

Фота: УПЦ КП
Прэс-сакратар прэзідэнта Парашэнкі Святаслаў Цаголка апублікаваў першае і пакуль адзінае фота сабора — прысутным нельга карыстацца тэлефонамі.

Прэзідэнт Пётр Парашэнка прысутнічае на саборы ў якасці госця.
Тайнае галасаванне за прадстаяцеля пройдзе ў два туры. Першы тур — рэйтынгавае галасаванне. У другі тур выйдуць тры прэтэндэнты, якія набралі больш за ўсё галасоў удзельнікаў сабора.
Па дадзеных СМІ, Аб'яднаную ўкраінскую праваслаўную Царкву ўзначаліць прадстаяцель з тытулам Мітрапаліт Кіеўскі, а не Патрыярх.

На Сафійскую плошчу ў Кіеве сабраліся тысячы людзей. Прыхаджане розных цэркваў з рэгіёнаў прыязджалі ў сталіцу дзясяткамі аўтобусаў. Па словах вернікаў, іх бясплатна прывезлі ў сталіцу і арганізавалі дарогу святары, якія рабілі аб'явы пра гэта на службах у цэрквах.
Паводле ўкраінскіх СМІ
Беларуская Праваслаўная Царква: перарваны шлях да аўтакефаліі
Беларуская аўтакефалія: утварэнне і канец