У Кіеве загінуў дэпутат Рады Дзмітрый Тымчук. Распачата справа пра наўмыснае забойства

У Кіеве 19 чэрвеня загінуў народны дэпутат ад Народнага Фронту і каардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук. Яму было 46 гадоў.

1560942240_original.jpg


Інфармацыя пра інцыдэнт паступіла праваахоўнікам у 12:10. Паведамляецца, што Тымчук чысціў узнагародны пісталет і выпадкова стрэліў у сябе. Ён памёр ад атрыманых траўмаў, піша strana.ua.
У сеціве ўжо вылучаюць розныя версіі здарэння. Здзіўляе, што загінулы чысціў зараджаны пісталет. Тым больш, дзіўна не разрадзіць зброю для падпалкоўніка запасу, якім быў Тымчук.
Тым часам, праваахоўнікі разглядаюць тры версіі гібелі нардэпа: самагубства, забойства і неасцярожнае абыходжанне са зброяй. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента камунікацыі МУС Украіны Арцём Шаўчэнка.
Як стала вядома пазней, паліцыя распачала крымінальную справу па артыкуле "наўмыснае забойства". Пра гэта hromadske.radio паведаміў прэс-сакратар Нацыянальнай паліцыі Яраслаў Тракала.
Дзмітрый Тымчук — нардэп ад Народнага Фронту, украінскі вайсковы і палітычны журналіст, вядомы блогер, падпалкоўнік запасу. Ён каардынуе групу "Інфармацыйны супраціў", якая паведамляе, што яе задачай з'яўляецца атрыманне, апрацоўка і распаўсюджванне аператыўнай інфармацыі пра расійскае ўварванне ва Украіну, а галоўнай мэтай — супрацьдзеянне расійскаму інфармацыйнаму ўплыву.
Скончыў факультэт ваеннай журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча. Працаваў у штабе Нацгвардыі, у розных структурных падраздзяленнях Мінабароны. Ездзіў са службовымі камандзіроўкамі да ўкраінскага кантынгенту міратворчых сіл ААН у Іраку, Ліване і Косава.
З 2008 — галоўны рэдактар ​​інтэрнэт-праекту "Флот-2017", кіраўнік грамадскай арганізацыі "Цэнтр ваенна-палітычных даследаванняў".
Два тыдні таму Дзмітрый Тымчук заявіў, што не будзе балатавацца ў Вярхоўную Раду новага склікання. Паводле яго слоў, сярод прапаноў, якія ён разглядаў, годных не знайшлося. Пры гэтым ён не ўдакладніў, якія палітсілы прапаноўвалі яму месца ў спісе.
Тымчук стаў вядомы дзякуючы асвятленню падзей у Крыме і на Данбасе. Ён раптоўна стаў адным з галоўных спікераў АТА, які пры гэтым афіцыйна не прадстаўляў аніводнае ведамства. Аднак пагалоска ўпарта звязвала праект "Інфармацыйны супраціў" з СБУ.
У амплуа неафіцыйнага рупара ўкраінскай улады Тымчук хутка раскруціўся як блогер. Ён стаў вядомы як аўтар паведамленняў пра тое, што страт украінскіх войскаў на Данбасе няма — хоць з часам стала зразумела, што гэта не так.
Менавіта на хвалі сваёй папулярнасці Тымчук увосень 2014 гады патрапіў у парламент і прайшоў па спісах фракцыі "Народны фронт".