Зяленскі распавёў, што скажа Пуціну пры магчымай сустрэчы

Журналісты нямецкай газеты Bild спыталі новага прэзідэнта Украіны, што ён скажа расейскаму кіраўніку падчас іх першай сустрэчы, паведамляе Белсат

zelenskij_putin_640x394.jpg

«Пачнем з таго, што Данбас і Крым – гэта Украіна», – адказаў Зяленскі.
Лідар Украіны лічыць, што Крым не страчаны назаўжды, і спадзяецца, што паўвостраў хутка вернецца.
«Крым – гэта Украіна. І мы спадзяемся, што неўзабаве ён вернецца. Я вельмі люблю Крым. Я быў там шмат разоў. Гэта ўнікальнае месца ва Украіне, прырода і гісторыя. Ён заўсёды быў і застаецца часткай Украіны», – рэзюмаваў Зяленскі.
Пуцін дагэтуль не накіраваў Зяленскаму віншаванні пасля інаўгурацыі.
У Крамлі патлумачылі, што будуць віншаваць украінскага прэзідэнта з першымі поспехамі ў справе ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны і нармалізацыі расейска-ўкраінскіх дачыненняў.
Пуцін і Зяленскі пакуль не запланавалі сустрэчу. Расейскі кіраўнік не выключае, што яна можа адбыцца, але пакуль чакае, што будзе адбывацца ў Кіеве.