У Літве скончыўся калючы дрот для плоту на мяжы з Беларуссю
Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Арнольдас Абрамавічус.

У Літве скончыўся калючы дрот для плоту на мяжы з Беларуссю.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Арнольдас Абрамавічус.
Для ўзвядзення плоту выкарыстоўваецца калючы дрот з вострымі лёзамі. Пераадолець такую перашкоду немагчыма, патрэбныя нажніцы, кусачкі ці нават выбухоўка.
Усяго з армейскага рэзерву за мінулыя тыдні было выкарыстана 4,5 км дроту, запас вычарпаны. У Літве такі матэрыял ніхто не вырабляе, таму ўлады вымушаныя шукаць яго за мяжой. Паколькі дрот адносіцца да ваеннай наменклатуры, узнікаюць складанасці.
Прадстаўнік МУС запэўніў, што ў самы бліжэйшы час будзе закуплена 20 км дроту.