З павелічэннем колькасці мігрантаў Літва плануе будаваць гарадок для дзясяткаў тысяч чалавек
Абсталяваны кантэйнерны гарадок для бежанцаў хочуць пабудаваць каля беларускай мяжы ў Швенчынскім раёне, на тэрыторыі ў 16 га ў вёсцы Аўгуставас.

Кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Рустам Любаеў заявіў, што зараз вядуцца перамовы з Мінфінам аб фінансаванні гэтых работ:
«Сітуацыя на мяжы цяжка прагназуемая. Мы не ведаем, калі і колькі дамоў спатрэбіцца. <...> Мы павінны быць гатовыя да любога варыянту. Горшы сцэнар – за 40 000 мігрантаў, мы павінны быць да гэтага гатовыя», – сказаў ён.