У маі ўкраінцы прадалі ў 10 разоў больш валюты, чым набылі
У маі ўкраінскія банкі прадалі 36 мільёнаў долараў, а набылі $ 355 мільёнаў, паведамілі ў Нацыянальным банку Украіны.
![Фота: ЕРА Фота: ЕРА](/img/v1/userfiles/images/43_tn.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: ЕРА
Чысты продаж (перавышэнне продажу над купляй) наяўнай замежнай валюты насельніцтвам Украіны ў маі склаў $ 319,2 млн. Пра гэта паведамляе gordonua.com са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага банка Украіны.
Паводле прадстаўленых Нацыянальным банкам дадзеных, у маі банкі прадалі ўкраінцам $ 36 млн, а набылі $ 355 млн.
На 7 мая Нацыянальны банк Украіны ўсталяваў курс 24,99 грыўны за долар.