У Маскве праз пагрозы выбухаў з гандлёвых цэнтраў эвакуявалі 4500 чалавек (відэа)
Званкі пра «мініраванне» гандлёвых цэнтраў у Маскве паступілі з-за мяжы.

© REUTERS / Sergei Karpukhin
Раней стала вядома, што ў сталіцы Расіі эвакуявалі наведвальнікаў і персанал 12 буйных гандлёвых цэнтраў.
Таксама паведамлялася аб тым, што людзей выводзяць з тэрыторыі Кіеўскага вакзала, але пасля гэтую інфармацыю абверглі.
Цяпер будынкі ачэпленыя, кінолагі правяраюць памяшканні.
Апошняя хваля тэлефоннага тэрарызму ў Расіі прыйшлася на восень мінулага года. Тады было эвакуявана каля 350 тысяч чалавек з тысячы гандлёвых цэнтраў, вакзалаў і іншых аб'ектаў. Ні ў адным выпадку пагроза выбухаў не пацвердзілася.
Паводле ria.ru