У Нідэрландах хочуць замацаваць права грамадзян на дыстанцыйную працу
Ніжняя палата парламента Нідэрландаў прыняла закон пра ўстанаўленне права грамадзян працаваць дыстанцыйна, калі характар дзейнасці дае такую магчымасць.
Праект закона абавязвае працадаўцаў дазваляць супрацоўнікам працаваць з дому, калі іх праца дазваляе гэта.
Калі закон паспяхова пройдзе ў Сенаце, Нідэрланды стануць адной з першых краін, якія замацавалі права працаваць дыстанцыйна, піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Bloomberg.
Для многіх людзей гэта можа быць важна пасля таго, як яны ацанілі перавагі дыстанцыйнай працы падчас пандэміі каронавіруса.