Фота: Homem Gouveia / Lusa
На партугальскай выспе Мадэйра на людзей упала велізарнае дрэва — загінулі 11 чалавек, яшчэ 35 атрымалі раненні. Як паведамляе выданне Publico, трагедыя адбылася падчас рэлігійнага фэсту Festa da Senhora do Monte, на які штогод прыбываюць тысячы паломнікаў з усяго свету.
Паводле папярэдняй інфармацыі, велізарнае дрэва ўпала проста на натоўп, якія сабраўся вакол царквы вёскі Монтэ.
Фота: Homem Gouveia / Lusa