У Польшчы фіксуюць усплёск спробаў нелегальна патрапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі, у Літве — зніжэнне

За мінулыя суткі польскія памежнікі зафіксавалі рост спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Літоўскія гавораць аб зніжэнні. Новыя даныя прыводзяць памежныя ведамствы суседніх краін.

download_256.jpg

Польскія памежнікі за мінулыя суткі зафіксавалі 727 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. Затрымалі чатырох замежнікаў — усе яны грамадзяне Ірака, адзначае польская памежная служба. Таксама 51 замежніку была выдадзена пастанова аб выездзе з тэрыторыі Польшчы.
Рэкордная колькасць спроб нелегальных мігрантаў трапіць у Польшчу з боку Беларусі была зафіксавана 10 кастрычніка — 739.
Літоўскія пагранічнікі гавораць аб зніжэнні спроб нелегальнага пераходу мяжы. За мінулыя суткі ў Літву з боку Беларусі спрабавалі патрапіць 31 раз. Для параўнання, днём раней літоўскія пагранічнікі развярнулі 111 мігрантаў.