Праваабаронцы: У Германію праз Беларусь зараз спрабуюць патрапіць і палестынскія ўцекачы

Праваабаронцы з Action Group For Palestinians of Syria заявілі, што 17 кастрычніка група маладых людзей з лагера Палестынскіх уцекачоў Аль-Найраб у сірыйскай правінцыі Алепа прыехала ў Беларусь. Паводле паведамлення арганізацыі, мігранты маюць намер дабрацца да Германіі праз беларуска-польскую мяжу і прасіць там прытулак.

thumbs_b_c_6c74362208321c08a6c466b02acfbf26.jpg

Пры гэтым у арганізацыі дадаюць, што маршрут у Нямеччыну абыходзіцца мігрантам да шасці тысяч даляраў ЗША, тры тысячы з якіх ідуць на паездку ў Беларусь.
У арганізацыі дадаюць, што колькасць маладых палестынцаў, якія мігруюць з лагераў бежанцаў, якія кантралююцца ўрадам, рэзка ўзрасла па ўсёй тэрыторыі ахопленай вайной Сірыі.

Міграцыйны крызіс

Нагадаем, міграцыйны крызіс пачаўся на фоне пагаршэння стасункаў паміж Беларуссю і Літвой, Латвіяй і Польшчай.
У пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны Еўразвяза, таму што з-за санкцый «у нас на гэта няма ні грошай, ні сіл».
Для барацьбы з патокамі мігрантаў Літва, Латвія і Польшча наважылі будаваць агароджы на мяжы з Беларуссю. Таксама Літва, Латвія і Польшча прынялі рашэнне не ўпускаць мігрантаў на сваю тэрыторыю. Яны разгортваюць іх на мяжы і адпраўляюць назад у Беларусь.
У Германію з пачатку жніўня праз Беларусь прыбылі больш за 4,3 тысяч нелегальных мігрантаў.
Раней некаторыя краіны ЕС прапанавалі пашырыць санкцыі супраць Мінска, каб не дапусціць перавозкі нелегальных мігрантаў у Еўразвяз.