У пратэстах за незалежнасьць Каталоніі параненыя дзясяткі чалавек
У ходзе сутыкненняў з паліцыяй у Каталоніі паранена амаль 40 пратэстоўцаў, піша «Радыё Свабода».
Таксама пацярпела не менш за 12 паліцэйскіх, паведамляе агенцтва Reuters. Пратэсты звязаныя з судом у Мадрыдзе над былымі каталонскімі лідарамі, якія ўвосень 2017 году абвясцілі аб незалежнасці рэгіёну ад Іспаніі.
Паведамляецца, што ў Барселоне адначасова ў некалькіх месцах сабраліся людзі, якія крычалі лозунгі ў падтрымку незалежнасці Каталоніі. Так, на адной з цэнтральных плошчаў гораду паліцэйскія пачалі наносіць удары дубінкамі па групе маладых людзей, якія сталі кідаць у іх камяні. Яшчэ некалькі чалавек селі на рэйкі на чыгуначным вакзале Барселоны, спрабуючы перашкодзіць руху цягнікоў.
Новая хваля пратэстаў ахапіла Каталонію ў лютым, калі ў Мадрыдзе пачаўся суд над былымі кіраўнікамі рэгіёну, якія падтрымалі абвяшчэнне незалежнасці рэгіянальным парламентам: адпаведную рэзалюцыю дэпутаты прынялі ў кастрычніку 2018 году.
Іспанская пракуратура абвінавачвае 12 каталонскіх палітыкаў, у тым ліку былых чальцоў мясцовага ўраду, у дзяржаўнай здрадзе і растраце дзяржаўных сродкаў. Былому прэзідэнту Каталоніі Карлесу Пудждэмону, які ўцёк у Бельгію, удалося пазбегнуць арышту. Абвінавачаным у справе аб дзяржаўнай здрадзе пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі.
Рэферэндум, на якім большасць з тых, хто браў у ім удзел, выказалася за незалежнасць, адбыўся ў Каталёніі 1 кастрычніка 2017 году. Пазней парламент у Барсэлёне прагаласаваў за абвяшчэнне незалежнасці аўтаномнага рэгіёну.
Аднак Канстытуцыйны суд Іспаніі прызнаў рэферэндум незаконным.
Цэнтральная ўлада ў Мадрыдзе ўвяла сваё кіраванне ў рэгіёне, а некалькі каталонскіх лідараў пакінулі краіну або былі затрыманыя.
У чэрвені летась у Каталоніі прыняў прысягу новы рэгіянальны ўрад на чале з Кімам Тора, паплечнікам былога каталонскага лідара Карлеса Пудждэмона, пры якім у рэгіёне адбыўся непрызнаны Мадрыдам рэферэндум аб незалежнасці.