У Расіі на Віктара Шэндэровіча хочуць завесці крымінальную справу аб «рэабілітацыі нацызму»

Грамадскі рух «Ветэраны Расіі» звярнуўся да Следчага камітэта і Генпракуратуры РФ з просьбай прыцягнуць пісьменніка Віктара Шэндэровіча да крымінальнай адказнасці па артыкуле «Рэабілітацыя нацызму».

36134688_101.jpg

Шэндэровіч, заявіў Znak.com старшыня руху «Ветэраны Расіі» Ільдар Рэзяпаў, «дыскрэдытуе заслугі СССР у перамозе над нацысцкай Нямеччынай».
Падставай для звароту ў СК і Генпракуратуру стала выступленне Шэндэровіча ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» 6 траўня 2021 года, падчас якога ён, на думку прадстаўнікоў руху, «адмаўляў факты, устаноўленыя прысудам Нюрнбергскага трыбунала, сваімі выказваннямі распаўсюджваў хлусню аб дзейнасці СССР у гады Другой сусветнай вайны і абясцэньваў надпісы, пакінутыя савецкімі салдатамі на сценах Рэйхстага».
«Ветэраны Расіі» ў кастрычніку 2021 года скардзіліся ў СК і Генпракуратуру на рэпера Моргенштэрна, які ўсумніўся ў неабходнасці «марнаваць мільёны» на святкаванне Дня Перамогі. СК пачаў праверку, Моргенштэрн пакінуў Расію.
У канцы снежня «Ветэраны Расіі» звярнуліся да Следчага камітэта і Генпракуратуры РФ з просьбай прыцягнуць да адказнасці кіраўніцтва і супрацоўнікаў «Мемарыяла». Вярхоўны суд 28 снежня прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Мемарыяла», ЕСПЧ запатрабаваў прыпыніць яго выкананне.
Віктар Шэндэровіч быў абвешчаны «замежным агентам» у канцы снежня, у студзені ён распавёў, што з'ехаў з Расіі.
meduza.io