У Расіі плануюць увесці падатак на фітнэс
У Расіі можа з'явіцца новы сацыяльны падатковы вылік — па расходах на фізкультурна-аздараўленчыя паслугі. Дакумент, які ўносіць адпаведныя змены ў Падатковы кодэкс, падрыхтаваны Мінфінам і размешчаны на сайце праектаў нарматыўных актаў 22 студзеня.
![2_19_.jpg 2_19_.jpg](/img/v1/images/2_19_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тэкст законапраекта і тлумачальная запіска пакуль не апублікаваныя, паведамляецца толькі, што папраўкі ў Падатковы кодэкс распрацаваны па выніках нарады ў віцэ-прэм'ера РФ Вольгі Галадзец.
У дзеючай рэдакцыі Падатковага кодэкса прадугледжаны сацыяльныя падатковыя вылікі за ахвяраванні ў дабрачынныя фонды, некамерцыйныя і рэлігійныя арганізацыі, выдаткі на лячэнне і навучанне, а таксама ўзносы на недзяржаўнае пенсійнае страхаванне.
Паводле meduza.io