Пачаўся наступ на актывістаў, якія спрабуюць дапамагчы палітзняволеным
«У Анастасіі Шаўчэнка і яшчэ некалькіх растоўскіх актывістаў ператрус!» — пра гэта на сваёй старонцы ў Фейсбуку паведаміла Яна Ганчарова.
![Суд над актывісткай "Адкрытай Расіі" svoboda.org Суд над актывісткай "Адкрытай Расіі" svoboda.org](/img/v1/images/91afefc2_df96_444f_a1ae_2dc323c0a135_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Суд над актывісткай "Адкрытай Расіі" svoboda.org
Ганчарова — супрацоўніца арганізацыі Human Constanta і кіруе старонкамі «Росузник» і «Слова свободы».Прычына ператрусаў, як мяркуецца, — крымінальная справа, заведзеная на члена федэральнай рады руху «Адкрытая Расіі» з Растова Насту Шаўчэнка па артыкуле 284.1 КК (ажыццяўленне дзейнасці арганізацыі, прызнанай на тэрыторыі Расіі непажаданай). У кватэру, дзе яна жыве з двума сваімі дзецьмі, прыйшлі сёння раніцай.
![Анастасія Шаўчэнка з дзецьмі, фота са старонкі vk.com Анастасія Шаўчэнка з дзецьмі, фота са старонкі vk.com](/img/v1/images/rsv__qst5ry.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Анастасія Шаўчэнка з дзецьмі, фота са старонкі vk.com
У Растове сілавікі правялі ператрусы ў каардынатара аддзялення «Адкрытай Расіі» Алены Меньшэнінай, актывістаў Антона Прыходзькі, Вольгі Зенінай і Ірыны Зенінай. Працуюць адвакаты «Правозащиты Открытки».Тэлефоны актывістаў недаступныя. У ГУ МУС па Растоўскай вобласці заявілі, што змогуць пракаментаваць інфармацыю пазней.
У Казані толькі што прайшоў ператрус у юрыста «Адкрытай Расіі» Эльзы Нісанбекавай, пастанова на правядзенне ператрусу ў яе кватэры выдадзена таксама Растоўскім судом.
Трэба адзначыць, што «Адкрытая Расія» адна з арганізацый, якія спрабуюць дапамагчы палітвязням Расіі, якіх становіцца ўсё больш. Арганізацыя была створана па ініцыятыве Міхаіла Хадаркоўскага. Далучыцца да «Адкрытай Расіі» можа кожны, хто лічыць неабходным стварэнне прававой дзяржавы з сумленнымі выбарамі, рэгулярнай зменай улады і выкананнем правоў чалавека.
Праваабаронцы звязваюць ператрусы з ціскам на рух. 17 студзеня ў Пскове былі затрыманыя мясцовы каардынатар «Адкрытай Расіі» Лія Мілушкіна і яе муж, актывіст штаба Аляксея Навальнага Арцём Мілушкін. Ім прад'явілі абвінавачванне па артыкуле «Збыт наркотыкаў у асабліва буйным памеры». Арцём Мілушкін заключаны пад варту, яго жонка знаходзіцца пад хатнім арыштам. У знак пратэсту супругі абвясцілі галадоўку. Яшчэ раней адбыліся затрыманні сябраў руху ў іншых гарадах Расіі.