У Расіі рыхтуюцца арыштаваць Навальнага

Федэральная служба выканання пакаранняў Расіі абвясціла, што проста абавязаная распачаць усе дзеянні па затрыманні парушальніка Навальнага. Палітыка абвінавачваюць, што той своечасова не прыходзіў на рэгістрацыю: бо "сам факт праходжання аднаўленчых працэдур" і лячэння "не з'яўляецца падставай для няяўкі на рэгістрацыю".

2582031.jpg

Федэральная служба выканання пакаранняў РФ (ФСВП) абвясціла, што «распачне ўсе дзеянні па затрыманні» палітыка Аляксея Навальнага да рашэння суда наконт замену яму ўмоўнага тэрміну на рэальны. Палітыка абвінавачваюць, што «сістэматычна і неаднаразова парушаў умовы выпрабавальнага тэрміну» і мінімум шэсць разоў не з'явіўся на рэгістрацыю ва ўстанову.

ФСВП «улічыла той факт, што Навальны знаходзіўся на лячэнні ў клініцы «Шарытэ», але пасля выпіскі той зноў не з'явіўся на рэгістрацыю, і толькі 23 лістапада паведаміў, што пражывае ў Берлінскім гатэлі Hotel Arabel, дзе аднаўляе здароўе».

«Афіцыйныя пацверджанні лячэння ў гатэлі прадастаўленыя не былі, а сам факт праходжання аднаўленчых працэдур не з'яўляецца падставай для няяўкі на рэгістрацыю... улічваючы названыя факты злосных парушэнняў, кіруючыся прынцыпам няўхільнасці адказнасці і патрабаваннямі законаў, аднолькава роўнымі для ўсіх без выключэння грамадзян Расійскай Федэрацыі, Федэральная служба выканання пакаранняў Расіі па Маскве абавязаная распачаць усе дзеянні па затрыманні парушальніка Навальнага А. А. да рашэння суда аб замене ўмоўнага тэрміну на рэальны».

Нагадаем, напярэдадні Аляксей Навальны абвясціў, што вернецца 17 студзеня ў Маскву з Берліна, дзе ён праходзіў лячэнне пасля атручвання рэчывам з групы «Навічок». У снежні Bellingcat і The Insider выпусцілі расследаванне, у якім сцвярджалася, што палітыка атруціла спецгрупа з васьмі супрацоўнікаў ФСБ.

29 снежня СК Расіі распачаў супраць Навальнага крымінальную справу аб махлярстве ў асабліва буйным памеры. Ведамства заявіла, што палітык выдаткаваў на асабістыя мэты больш за 356 мільёнаў рублёў, сабраных як ахвяраванні на дзейнасць ФБК і іншых фондаў. Пры гэтым ФБК штогод публікуе справаздачы аб ахвяраваннях. Навальны звязаў новую справу з расследаваннем абставінаў яго атручвання.

Таксама стала вядома, што расійскага апазіцыянера абвясцілі ў федэральны вышук з 29 снежня 2020 года.

Паводле ria.ru, meduza.io