«Белавія» ў чарговы раз падоўжыла прыпыненне палётаў у Расію
«Белавія» чарговым разам падоўжыла прыпыненне палётаў у Расійскую Федэрацыю да 27 сакавіка. Выключэнне складае аэрапорт «Дамадзедава». У яго рэйсы выконваюцца.

Прыпыненне палётаў падоўжанае ў сувязі з адсутнасцю дазволу з боку Расіі, перадае REFORM.by.
Таксама кампанія не будзе лётаць у Ашхабад і Рыгу да 1 сакавіка, да 27 сакавіка не будзе рэйсаў у Будапешт і Алматы.