«Пікет у інтэрнэце». Экс-работніцу «Белавіі» арыштавалі за зварот супраць гвалту
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска палічыў відэазварот работнікаў грамадзянскай авіяцыі супраць гвалту «пікетаваннем з выкарыстаннем кампутарнай сеткі Інтэрнэт», піша Свабода са спасылкай на назіральнікаў "Вясны".

Ролік апублікавалі 20 лістапада. Супрацоўніцу авіякампаніі «Белавія» Надзею Букатую, якая знялася ў ім, неўзабаве звольнілі.
12 студзеня суддзя Аляксандар Рудэнка асудзіў яе на на 15 дзён арышту.
Днём раней, 11 студзеня, за гэтае ж відэа арыштавалі на 15 дзён Уладзіміра Галаша.
Сёння ў судовых раскладах працэсы над яшчэ чатырма ўдзельнікамі відэазвароту.