У Сербіі працягваюцца пратэсты апазіцыі: тысячы дэманстрантаў на вуліцах

Каля 15 тысяч чалавек выйшлі на вуліцы сербскай сталіцы, абвінавачваючы прэзідэнта Аляксандра Вучыча ў аўтарытарызме і пратэстуючы супраць яго палітыкі. Акцыі апазіцыі доўжацца пяты тыдзень запар.

46970184_303.jpg

У Бялградзе каля 15 тысяч чалавек прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць палітыкі прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча, якога дэманстранты абвінавачваюць у аўтарытарызме. Нягледзячы на ​​моцны снегапад у суботу, 5 студзеня, удзельнікі мітынгу прайшлі шэсьцем да будынку, у якім месціцца праўрадавы дзяржаўны тэлеканал RTS, сярод іх патрабаванняў — адстаўка гендырэктара тэлеканала Драгана Буйошевіча.Пратэстоўцы неслі транспарант-расцяжку з надпісам-хештегам «Адзін з пяці мільёнаў», абгульваючы нядаўняе выказванне прэзідэнта Вучыча, згодна з якім ён не пойдзе насустрач патрабаванням дэманстрантаў нават у тым выпадку, калі на вуліцы выйдзе пяць мiльёнаў чалавек. Насельніцтва Сербіі складае прыкладна сем мільёнаў чалавек.
Як паведамляе сербскае інфармацыйнае агенцтва Beta, некалькі сотняў чалавек таксама прынялі ўдзел у апазіцыйнай акцыі ў горадзе Крушевіц, а некалькі дзесяткаў — у горадзе Нові-Сад.
Акцыі пратэсту ў сталіцы Сербіі пачаліся 8 снежня і працягваюцца пятую суботу запар пасля таго, як 23 лістапада ў горадзе Крушевіц на поўдні Сербіі невядомыя збілі апазіцыянера Борка Стэфановіча, лідэра Левай партыі, які атрымаў у выніку цяжкія траўмы. Падазраваныя ў нападзе былі неўзабаве затрыманыя, але незадоўга да навагодніх святаў адпушчаныя на волю ў сувязі з недахопам доказаў.
Прадстаўнікі апазіцыйнага блока «Альянс за Сербію» ўскладаюць адказнасць за інцыдэнт са Стэфановічам на кіруючую Сербскую прагрэсіўную партыю, якую ўзначальвае сам Вучыч. Апазіцыя абвінавачвае прэзідэнта ў тым, што яго рыторыка шальмавання крытыкаў і апазіцыянераў стварыла ў краіне умовы нецярпімасці.
dw.com