У сталіцы Германіі ўшанавалі памяць ахвяр Берлінскай сцяны

Бургамістр Берліна ўсклаў вянок да мемарыяльнага комплексу на Бернаўэр-штрасэ ў памяць пра загінулых пры спробах збегчы з ГДР у ФРГ. Усяго за час існавання Берлінскай сцяны загінулі не менш за 138 чалавек.

0__19442816_303_00.jpg


Бургамістр нямецкай сталіцы Міхаэль Мюлер у суботу, 13 жніўня, ушанаваў памяць ахвяр, якія спрабавалі ў часы існавання Берлінскай сцяны бегчы з ГДР у ФРГ, паведамляе www.dw.com.
Мюлер усклаў вянок да мемарыяльнага комплексу на Бернаўэр-штрасэ, а таксама падкрэсліў важнасць гэтага гістарычнага месца для актуальных палітычных падзей.
У розных акцыях у мемарыяльным комплексе прынялі ўдзел каля 50 відавочцаў таго часу.
Памятныя мерапрыемствы з нагоды 55-й гадавіны ўзвядзення Берлінскай сцяны праходзілі і ў іншых месцах Берліна.
Сцяну, якая дзеліць горад, улады ГДР пачалі будаваць 13 жніўня 1961 года для аддзялення Усходняга Берліна ад Заходняга. Яна прастаяла больш за 28 гадоў, пакуль 9 лістапада 1989 года мяжа афіцыйна не была адкрыта. За гэтыя гады пры спробах трапіць у Заходні Берлін загінулі не менш 138 чалавек, аднак больш за 5 тысяч чалавек усё ж здолелі перасекчы сцяну.