У Таджыкістане ўпершыню адсвяткуюць Дзень бульбы.

У Таджыкістане заснавалі новае свята — Дзень бульбы. Упершыню яго адзначаць у Худжандзе, у дні Наўруза. Пра гэта распарадзіўся старшыня Сагдыйскай вобласці Раджаббой Ахмадзода. Паралельна з Днём бульбы ў Таджыкістане адзначаць дні цюльпана, мёду і праснакаў.

potatoes_3690562_1280.jpg


Па даручэнні прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона земляробы Сагдыйскай вобласці плануюць на працягу бліжэйшых пяці гадоў давесці ўраджайнасць бульбы ў рэгіёне да 1 млн тон у год, паведамляе currenttime.tv.
Раней у розных гарадах і раёнах Таджыкістана праводзілі святы дыні, мёду, гарбуза, вінаграда і яблыні.
Наўруз — дзень вясновага раўнадзенства і пачатак новага года персамоўных народаў, адзін з галоўных і любімых святаў у рэгіёне. У Таджыкістане ён адзначаецца з 21 па 24 сакавіка.
Дарэчы, ва ўсім свеце Дзень бульбы адзначаецца 30 траўня. У гэты ж дзень у Перу святкуюць Нацыянальны Дзень бульбы (Dia Nacional de la Papa).