У Венесуэле інфляцыя з пачатку года дасягнула 1600%
У гадавым вымярэнні кошты ў ліпені выраслі у 264 000 працэнтаў. Разам з тым, падае попыт на тавары і паслугі.

У Венесуэле захоўваецца гіперінфляцыя
У ліпені інфляцыя ў Венесуэле склала 33,8%, а з
пачатку года — амаль 1600 працэнтаў. Такія дадзеныя апублікаваў пастаянны
камітэт Нацыянальнай асамблеі (аднапалатны парламент) Венесуэлы па пытаннях
фінансаў і эканамічнага развіцця.
Паводле падлікаў парламентарыяў, у гадавым выразе кошты ў ліпені выраслі на 264 000 працэнтаў — што ніжэй, чым у папярэднія месяцы.
"Гіперінфляцыя захоўваецца, а зніжэнне паказчыкаў наўпрост звязана з падзеннем попыту (на тавары і паслугі) на 35% на працягу года", — так пракаментаваў атрыманыя дадзеныя член камітэта Альфонса Маркіна.
Краіна ў апошнія гады перажывае востры сацыяльна-эканамічны крызіс, які суправаджаецца дэвальвацыяй нацыянальнай валюты. Міжнародны валютны фонд прагназуе, што да канца года інфляцыя ў Венесуэле можа дасягнуць 10 мільёнаў працэнтаў працэнтаў. За 2018 год інфляцыя ў Венесуэле склала каля 1,7 мільёна працэнтаў.
Паводле korrespondent.net