У ЗША рыхтуюцца сустрэць поўнае сонечнае зацьменне (фота)
Сёння, 21 жніўня, у ЗША можна будзе назіраць адно з рэдкіх сонечных зацьменняў.
![NASA/JAXA NASA/JAXA](/img/v1/images/08eb9cd608e29ed3de64e010cceaad36_ce_1024x546x0x248_cropped_800x427.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
NASA/JAXA
Поўнае сонечнае зацьменне ўбачаць жыхары амерыканскіх штатаў ад Арэгоны да Паўднёвай Караліны. Сотні людзей з'язджаюцца ў раёны, дзе можна лепш убачыць гэтую з'яву: у цемру пасярод дня пагрузяцца 12 мільёнаў чалавек.
Жыхары горада Карбондэйл у штаце Ілінойс убачаць самае доўгае поўнае зацьменне — Сонца будзе закрыта Месяцам 2 хвіліны 41 секунду. Яшчэ 200 млн чалавек змогуць убачыць частковае зацьменне.
фота: Reuters
Дзякуючы NASA ўбачыць зацьменне змогуць і жыхары іншых краін. Выява зацьмення будзе зроблена з розных пунктаў агляду — з зямлі, з паветра і з космасу (у тым ліку з МКС). Трансляцыя будзе ісці праз NASA App. Праграму можна спампаваць на прылады, якія працуюць на iOS і Android. Пры гэтым поўнае сонечнае зацьменне можна будзе паглядзець і на сайце NASA.
Пачатак частковага зацьмення — у 18:46, пачатак поўнага зацьмення — у 19:48, максімум — а 21:25, канец поўнага зацьмення — а 21:25, частковае зацьменне скончыцца ў 00:04 22 жніўня.
Паводле unian.net, popmech.ru