У ЗША вучыліся рэагаваць на ядзерны ўдар Расіі

ЗША зладзілі ваенныя вучэнні, падчас якіх імітавалі зваротны ядзерны ўдар па Расіі. Пра гэта распавёў прадстаўнік Пентагона. Вучэнні праходзілі ў Нябрасцы 20 лютага, у іх узяў удзел міністр абароны ЗША Марк Эспер. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё

navy.mil

navy.mil

Нейкіх падрабязнасцяў пра вучэнні няшмат, вядома толькі, што ў сцэнары Расія нанесла ўдар па кропцы НАТА ў Еўропе, а адказ ЗША быў "абмежаваным".
У адказ Расія заявіла, што асуджае ЗША за прапрацоўку падобнага сцэнара. Намеснік міністра замежных справаў Сяргей Рабкоў сказаў, што такім чынам ЗША ладзяць "небяспечную гульню":
«Мы са свайго боку, як гэта падкрэслівалася неаднаразова, дапускаем ўжыванне ядзернай зброі толькі ў двух выключных выпадках: калі на Расію здзейснены напад з прымяненнем любога віду зброі масавага знішчэння ці калі ажыццёўлена агрэсія з прымяненнем звычайных узбраенняў такога маштабу, што пад пагрозай аказваецца само існаванне расійскага дзяржавы», — заявіў Сяргей Рабкоў у інтэрв'ю ТАСС.
Па яго меркаванню, падобныя вучэнні сведчаць пра тое, што ў "Вашынгтоне працягваюць рэальна займацца падрыхтоўкай сцэнароў прымянення ядзернай зброі".