У ДНР хочуць знесці помнікі ахвярам Галадамору

ДНР узялася за знос помнікаў ахвярам Галадамору. Адпаведная "пастанова" была прынятая 16 жніўня.



1668166.jpg

Фота: holodomor-monuments.org

У самаабвешчанай ДНР хочуць дэмантаваць помнікі ахвярам Галадамору. Адпаведную "пастанову" прынялі на пасяджэнні 16 жніўня. З ініцыятывай знішчэння помнікаў выступіў "дэпутат" ДНР Валерый Скараходаў, перадае NewsFront.

"Дадзеная прапанова ўзнікла ў сувязі з тым, што помнік быў усталяваны без ўзгаднення з тэрытарыяльнай грамадой. Акрамя таго, прапануем прыняць ва ўстаноўленым парадку дадатковыя меры па дэмантажы помнікаў і памятных знакаў ахвярам палітычных рэпрэсій і Галадамору ў горадзе Снежнае", — сказаў ён.

Нагадаем, 5 жніўня ў Вашынгтоне ўсталявалі помнік ахвярам Галадамору ва Украіне. Урачыстае адкрыццё помніка ахвярам Галадамору плануецца правесці 7 лістапада.

Паводле korrespondent.net