У Францыі затрымалі былога прэзідэнта краіны Нікаля Сарказі

Экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі затрыманы для допыту па справе аб злоўжываннях паўнамоцтвамі.



sarkazi.jpg

Машына былога кіраўніка дзяржавы прыбыла ў аддзяленне юрыдычнай паліцыі горада Нантэра.
Сарказі, як стала вядома з юрыдычных крыніц, змешчаны пад варту.
Гэта першы выпадак у сучаснай Францыі, калі пад вартай знаходзіцца былы прэзідэнт краіны. Такі рэжым прадугледжвае затрыманне на 24 гадзіны і ў далейшым можа быць адноўлены адзін раз на такі ж тэрмін.
tvrain.ru