У Мексіцы знайшлі 60 масавых пахаванняў

У мексіканскім горадзе Ігуала ў штаце Герэра знойдзеныя 60 масавых пахаванняў, паведамляе www.bbc.com.



150727024120_mexico_students_624x351_reuters.jpg

Студэнты ў Ігуале зніклі роўна 10 месяцаў таму

Іх знайшлі ў ходзе пошукаў 43 студэнтаў, што зніклі ў мінулым верасні. Агулам у гэтых магілах знаходзілася 129 целаў.

Гэтую інфармацыю апублікавала генеральная пракуратура Мексікі пасля афіцыйнага запыту агенцтва "Асашыэйтэд прэс".

Студэнты, якія актыўна прымалі ўдзел у акцыях пратэсту, зніклі 26 верасня пасля сутыкненняў з паліцыяй у горадзе Ігуала.

Многіх удзельнікаў дэманстрацыі забрала паліцыя, якая, па дадзеных следства, перадала некаторых студэнтаў у рукі баевікоў наркакартэля.

Паводле інфармацыі мексіканскіх уладаў, студэнтаў маглі забіць, а трупы знішчыць. За мінулы час было апазнана толькі адно цела.

Усяго ў выніку сутыкненняў былі забітыя шэсць чалавек, 17 атрымалі раненні, 57 чалавек прапалі без вестак, 14 з іх пазней вярнуліся дадому.

Паліцэйскія, якія далі паказанні, сцвярджаюць, што напад на студэнтаў замовіў мэр горада, якому не падабалася іх пратэстная актыўнасць.