У Таджыкістане забілі намесніка міністра абароны, які зладзіў бунт

У Раміцкай цясніне ў Таджыкістане быў забіты генерал Абдухалім Назарзада. Пра гэта ў пятніцу, 11 верасня, паведамляе выданне «Азія Плюс» са спасылкай на крыніцу, якая ўдзельнічала ў спецаперацыі.



flag_of_tajikistan_svg.png

Па словах суразмоўцы выдання, неўзабаве павінна з'явіцца афіцыйнае паведамленне з гэтай нагоды. «Азія Плюс» піша, што афіцыйныя ўлады пакуль дадзеную інфармацыю не пацвярджаюць.
Раней у сілавых структурах Таджыкістана заяўлялі, што група Назарзада і сам генерал знаходзяцца ў шчыльным акружэнні, і яго ліквідацыя толькі справа часу.
Былы намеснік міністра абароны Таджыкістана Абдухалім Назарзада расстраляў 25 таварышаў па службе адной з вайсковых частак за адмову далучыцца да тэрарыстычнай групоўкі, якую ён узначальвае.
У ноч з 3 на 4 верасня ўдзельнікі групоўкі тэрарыстаў, кіраўніком якіх быў названы Назарзада, напалі на цэнтральны апарат Мінабароны і на аддзел унутраных спраў у горадзе Вахдат. Загінулі восем супрацоўнікаў ведамстваў.
Пазней генерал расстраляў 25 таварышаў па службе адной з вайсковых частак за адмову далучыцца да тэрарыстычнай групоўкі.
Паводле "Нашай Нівы"