У Турцыі — яшчэ адзін выбух, ёсць загінулыя
Побач з ваенным канвоем на паўднёвым усходзе Турцыі прагрымеў выбух.
Як адзначае CNN Turk, да месца выбуху выехала вялікая колькасць машын хуткай дапамогі. Паводле інфармацыі крыніцы Reuters у сферы бяспекі, у выніку выбуху загінулі сем чалавек — усе яны прадстаўнікі сілаў бяспекі.
Са спасылкай на заяву Рабочай партыі Курдыстана CNN Turk паведамляе, што на шашы ўзарваліся міны, якія былі прыведзены ў дзеянне з дапамогай дыстанцыйнага кіравання.
Выбух адбыўся ў той момант, калі канвой перасоўваўся па шашы, якое звязвае горад Дзіярбакыр (лічыцца самым вялікім горадам з курдскім насельніцтвам у рэгіёне) з раёнам Ліджэ.
Як паведамлялася раней, 17 лютага ў Анкары адбыўся магутны выбух, у выніку якога, па апошніх дадзеных, загінулі 28 чалавек, больш за 60 атрымалі раненні. Выбух адбыўся ў гадзіну пік за 300 метраў ад ваеннага штаба ў той час, калі аўтобус з вайскоўцамі праязджаў міма.